1. Главная
  2. Доставка еды
  3. Минск
  4. еДраники.бай / eDraniki.by

еДраники.бай / eDraniki.by

Дастаўка ежы

Коротко: Доставка еды по адресу г. Минск (Минск). Телефон: +375 29 639-00-99. Режим работы: Пн–Ср 11:00–23:00, Чт–Сб 11:00–24:00, Вс 11:00–23:00.

Дастаўка беларускай ежы па Мінску

eDRANIKI.by — гэта першая сапраўдная дастаўка беларускай ежы, якая клапоціцца пра смак кожнай стравы.

Каб ізноў паспытаць забыты смак дзяцінства і паспрабаваць хатнюю беларускую кухню Вам не прыйдзецца далёка хадзіць, бо сёння любімыя вясковыя стравы Вы можаце пасмакаваць наўпрост ў сябе дома! Разам з дастаўкай ежы eDRANIKI.by на Вашым стале могуць апынуцца знакамітыя беларускія дранiкi, супы, гарніры, салаты, курачка, падліўкі і напоі.

Вас пацешаць па-хатняму вялікія сытныя порцыі дастаўкі ежы eDRANIKI.by, а водары абудзяць Ваш апетыт. Кухары гатуюць ежу па арыгінальных рэцэптах і толькі з натуральных свежых прадуктаў. Уявіце, як духмяна пахнуць курыныя абсмажаныя сцёгны і курыныя крылцы ў мядовай падлiўцы, як храбусціць смачная бульба, як становіцца цяплей з кожнай лыжкай гарачай салянкi або асвяжае у летнюю спёку халаднік з бурачком або зелянінай.

А выбар дранiкаў проста здзіўляе: дранікі з грудзінкай ды грыбамі, дранікі з ласосем, дранікі са свінінай, дранікі з гароднінай ды сырам фета, дранікі вострыя з ялавічынай і іншыя дранiкi, прыгатаваныя па не менш смачным рэцэптах.

Усе стравы свежыя і прыгатаваныя спецыяльна для Вас! Заходзьце на сайт дастаўкі eDRANIKI.by, выбірайце сваё меню на сёння і заказвайце стравы да хаты, у офіс альбо любое іншае месца.

Услуги и особенности

Виды блюд на заказ
Обеды
Доставка
Зависит от суммы заказа

По вопросам размещения в каталоге: office@minsk-city.by