Национальный центр современных искусств Республики Беларусь на Независимости


Телефоны:
+375 17 2817479+375 17 2427814
Время работы
Понедельник: Выходной
Вторник: 11:00-19:00
Среда: 11:00-19:00
Четверг: 11:00-19:00
Пятница: 11:00-19:00
Суббота: 11:00-19:00
Воскресенье: 11:00-19:00

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (НЦСМ) быў створаны шляхам зліцця дзяржаўнай установы культуры «Творчыя Майстэрні «Цэнтр Сучасных Мастацтваў» (2011–2015) і дзяржаўнай установы «Музей сучаснага выяўленчага мастацтва» (1998–2015).
НЦСМ мае статус шматфункцыянальнай структуры, задача якой – весці актыўную дзейнасць, накіраваную на развіццё і папулярызацыю айчыннага сучаснага мастацтва, яго інтэграцыю ў сусветны мастацкі кантэкст, комплекснае развіццё і прасоўванне эксперыментальных накірункаў у розных відах мастацтва (выяўленчым, тэатральным, музычным, дызайне, кампутарнай графіцы і г.д.), знаёмства гледача з замежнымі ўзорамі сучаснага мастацтва.
На сённяшні дзень асноўнымі накірункамі дзейнасці НЦСМ з’яўляюцца: правядзенне выставак і выставачных праектаў; культурна-асветніцкая работа; навукова-даследчая і інфармацыйная дзейнасць; музейная работа - фарміраванне калекцыі сучаснага беларускага і замежнага мастацтваў; міжнароднае супрацоўніцтва.
 
Уваход па квітках НЦСМ.
Кошт квіткоў:
5 руб. - для дарослых;
2 руб. - для вучняў, студэнтаў дзённай формы навучання (пры прад'яўленні студэнцкага білета), членаў творчых саюзаў (пры прад'яўленні адпаведнага пасведчання) і для пенсіянераў (пры прад'яўленні пенсійнага пасведчання);
8 руб. - для наведвання выстаў, якія праходзяць у памяшканнях НЦСМ па пр. Незалежнасці, 47 і вул. Някрасава, 3 на працягу дня;
12 руб. - сямейны білет (для дваіх дарослых з дзіцем (дзецьмі) для наведвання выстаў, якія праходзяць у памяшканнях НЦСМ па пр. Незалежнасці, 47 і вул. Някрасава, 3 на працягу дня.
бясплатна - дзецi да 7 год, удзельнікi Вялікай Айчыннай вайны (пры прад'яўленні пасведчання), інваліды (пры прад'яўленні адпаведнага пасведчання), дзецi-сіраты і дзецi, якія засталіся без апекі бацькоў (пры прад'яўленні адпаведнага дакумента); супрацоўнікi музеяў, члены ICOM (пры прад'яўленні адпаведнага пасведчання); прадстаўнікi сродкаў масавай інфармацыі (пры прад'яўленні службовага пасведчання).


По вопросам размещения в каталоге: office@minsk-city.by