Стаматалагічная лякарня «Глорыя»


Бясплатныя кансультацыі і прафілактычныя агляды. Пламбаванне. Хірургічная стаматалогія. Артапедыя. Артадонтыя. Сучаснае абсталяванне.
Телефоны:
8 (017) 322-38-46
Время работы
пн.-пт.:8:00–21:00
сб.:8:00–14:00
ндз.:выхадны

Мы размаўляем па-беларуску!
 
Беларускамоўным пацыентам — зніжка 5%
 
Стаматалагічная лякарня «Глорыя» існуе ўжо каля 20 год. За гэты час ў лякарні быў сабраны калектыў высокакласных спецыялістаў, якія не толькі валодаюць сучаснымі методыкамі, але і любяць сваю працу.
 
 
Лякарня мае высокатэхналагічнае абсталяванне, спецыялісты карыстаюцца толькі апрабаванымі матерыяламі і тэхналогіямі. Таму «Глорыя» — гэта стаматалагічная лякарня для ўсей сям'і.
 
Лякарня працуе па даступных цэнах для любога ўзросту і сацыяльнага статусу.
 
 
 

Спецыялісты

 

Врачы клінікі «Глорыя» заўсёды знойдуць з Вамі поўнае паразуменне. Прыём вядуць высокакваліфікаваныя стаматолагі, якія адкажуць на ўсе Вашы пытанні, раскажуць аб перавагах стаматалагічных матэрыялаў, распрацуюць індывідуальную праграму, па якой будзе праходзіць лячэнне або пратэзаванне зубоў.

 

 
 
Абсталяванне
 
Спецыялісты лякарні выкарыстоўваюць самыя сучасныя стаматалагічныя ўстаноўкі фірмы A-dec (ЗША). Лякарня карыстуецца толькі сертыфіцыраваным абсталяваннем і інструментамі, таму «Глорыя» заўседы прапануе Вам высокую якасць стаматалагічнага лячэння.
 
 
 
Стаматалагічная клініка «Глорыя» аказвае шырокі спектр паслуг па наступных напрамках: тэрапія (ляченне зубоў), артапедыя (зубное пратэзаванне), артадонтыя (дыягностыка і лячэнне), рэнтген зубоў, хірургія і інш.

 

 

Лячэнне карыесу

 
Для папярэджання і лячэння карыесу мы рэкамендуем рэгулярныя, прафілактычныя наведвання стаматолага два разы на год. Дасведчаны лекар выявіць карыес ужо на пачатковай стадыі і правядзе курс рэмінералізуючай тэрапіі. Зубная эмаль будзе адноўленая, карыес ліквідаваны.
 

 
Лячэнне пульпіту
 
Па сутнасці, паслядоўнасць лячэння пульпіту падобная з лячэннем карыесу. Стаматолаг сапраўды гэдак жа раскрывае карыёзную паражніну, старанна яе апрацоўвае мяккімі антысептыкам, затым у паражніну размяшчаецца лячэбная паста і ставіцца часовая пломба. Праз некалькі дзён можна прыступаць да пастаяннай пламбіроўкі зуба.
 
 
Параданталогія
 
Для зняцця зубных адкладаў у нашай лякарні выкарыстоўваюцца сучасныя ультрагукавыя прыборы, якія ва ўмелых руках доктара старанна і асцярожна ачысцяць паверхню зуба і выдаляць бактэрыі. Для паліроўкі паверхняў мы ўжываем рознай абразіўнасці паліровачныя пасты, гумовыя галоўкі і штам іншага. Тым самым, мы атрымліваем гладкую і чыстую паверхню зуба. У нашай клініцы прафілактычныя агляды абсалютна бясплатныя.
 

 

Артапедыя

 

Стаматалогія «Глорыя» выкарыстоўвае бездакорныя методыкі аднаўлення зубнога шэрагу як у пацыентаў пажылога ўзросту, так і ў маладых людзей, якія страцілі зубы, напрыклад, з-за ўдару ў твар або няўдалага прызямлення пры занятках экстрэмальнымі відамі спорту.

 
 

Артадонтыя

 

Мы рэкамендуем ўпершыню паказаць дзіцяця артадонту ва ўзросце двух-трох гадоў. Нават у гэтым чароўным юным узросце могуць фармавацца праблемы з прыкусам, асабліва, калі ў Вашага маляняці маюцца шкодныя звычкі — напрыклад, смактанне пальца, соскі, вуха любімага зайца, а таксама калі дзіця часта хварэе, дрэнна дыхае носам.

 

 

Хірургічная стаматалогія

 

Наша стаматалагічная лякарня стварыла ўсе ўмовы для таго, каб хірургічныя маніпуляцыі праходзілі ва ўмовах псіхалагічнага камфорту. У клініцы прымяняюцца найноўшыя метады анэстэзіі і даюцца неабходныя кансультацыі. Усё гэта дазволіць зрабіць гаенне бязбольным і вярнуцца да звычайнага жыцця вельмі хутка.

 

 

 

Спадарожныя тавары

 

У нашай стаматалагічнай лякарні Вы маеце магчымасць набыць спадарожныя тавары для гігіены паражніны роту вядучых гандлёвых марак свету,  такіх як: Biorepair, Blanx, Bionsen, Prep, President, HairVital, Botanis, Global White, Family Fresh. Магчымы як наяўны, так і безнаяўны разлік. 
 
 
Па ўсіх пытаннях тэлефануйце па нумары:
8 (017) 322 38 46.
 
 
Чытайце інтерв'ю с дырэктарам стаматалагічнай лякарні «Глорыя» на нашым сайце:
 
 
ООО «ФРА-МИЛ», УНН 100040310


По вопросам размещения в каталоге: office@minsk-city.by